IV Вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў"
06.03.20233 сакавіка 2023 года Капцюг Максім, вучань 8 "Б" класса, разам са сваім выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Лычкоўскай Ірына Францаўнай наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і прынялі ўдзел у IV Вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў", прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена амаль 140 заявак навучэнцаў горада Мінска і Мінскай вобласці. Арганізацыйны камітэт і журы канферэнцыі адабралі 73 работы да ўдзелу на вочным этапе. Канферэнцыя праводзіла ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай. Вынікі канферэнцыі падводзіліся Экспертным Саветам – прадстаўнікамі акадэмічнай супольнасці, літаратарамі, педагогамі, супрацоўнікамі музеяў. Было прыемна, что работа нашага вучня “Роля прыказак і прымавак у выхаванні маральнай годнасці асобы (на прыкладзе жыхароў вёскі Мойсічы Маладзечанскага раёна)" была адзначана Дыпломам III ступеніў секцыі "Краязнаўства".