Удзел у акцыі «Спяваем Дзяржаўны гімн Рэспублики Беларусь разам»
16.10.2023У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор. Дзяржаўны гімн мае сваіх аўтараў - музыку да яго напісаў беларускі кампазітар Несцер Сакалоўскі, а словы - беларускія паэты Міхась Клімковіч і Уладзімір Карызна. На працягу тыдня з 11.10.2023 па 13.10.2023 года вучні II – XI класаў прымалі ўдзел у акцыі «Спяваем Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь разам».