"Вялікдзень - свята сонца і вясны"
20.04.2023У рамках супрацоўнiцтва школы з ДЦК "Расток" па грамадзянска-патрыятычным
выхаванні вучнi трэцiх класаў знаёмяцца з народнымі святамі, традыцыямі і абрадамі беларускай зямлі. 20.04.2023 трэцякласнікі адзначалі адно з галоўных святаў у беларускім нацыянальным календары Вялікдзень. Удзельнікі свята "Вялікдзень - свята сонца і вясны" пазнаеміліся з валачобным абрадам, выконвалі велікодныя песні, гулялі ў традыцыйныя велікодныя гульні, галоўным атрыбутам якіх былі, вядома, фарбаваныя яйкі.