КУПАЛА-ФЭСТ
21.02.2023"Люблю Купалу сэрцам..."
Міжнародны дзень роднай мовы адсвяткавала 21 лютага наша ўстанова адукацыі. На пачатку дня навучэнцаў чакалі “Ранішнія завітанкі”, калі кожны меў магчымасць выказаць добрыя і шчырыя пажаданні адзін аднаму на роднай мове і атрымаць у падарунак эмблему “Купала-ФЭСТу”. На кожным перапынку навучэнцы актыўна прымалі ўдзел у гульнёвых праграмах (“Гульні.BY”, “Вясёлы карагод”, “Рускай мове даём разгрузку – размаўляем па-беларуску!”, “Крочым разам з роднай мовай”), у майстар класе “Саламяныя карункі”. Пашырылі свае веды пра прадметы быту, нацыянальнае адзенне беларусаў, дзякуючы інтэлектуальнай гульні “Крыніцы роднай мовы”. І завяршылася ўсё ўрачыстым канцэртам у якім прынялі удзел лаўрэат і дыпламант рэспубліканскіх конкурсаў, салістка узорнапаказальнага аркестра ўнутраных войскаў Рэспублікі Беларусь Кацярына Паўловіч; танцавальны калектыў “Купалінка” дзяржаўнай установы адукацыі “Радашковіцкая сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” пад кіраўніцтвам Жанны Жалінскай; вакальны ансамбль “Фіеста ” дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №10 г.Маладзечна; інструментальны ансамбль “Маладзечанскія Дударыкі” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №14 г.Маладзечна” пад кіраўніцтвам Сяргея Ярука, дзе навучэнцы атрымалі дыпломы за ўдзел на працягу года ў Купала-ФЭСЦе “Люблю Купалу сэрцам…”, прысвечаным 140 – годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.