Купала-ФЭСТ

30.01.2023

Пра Янку Купалу хочацца гаварыць толькі па-беларуску, менавіта на той мове, якую захаваў і данёс да нас наш беларускі майстар слова. Творы Янкі Купалы – своеасаблівы летапіс жыцця беларусскага народа, адбітак нацыянальнага характару. Яны нікога не пакінуць раўнадушным.
30 студзеня у нашай школе адбыўся чарговы этап ўжо стаўшага для нас традыцыйным “Купала-ФЭСТа”.
Мерапрыемства прайшло у форме квеста “Я адкрываю Купалу”. За перамогу змагалася некалькі каманд: кожная каманда атрымала свой маршрутны ліст, на выкананне якога адводзілася не больш за 5 хвілін.
Першы этап квеста мей назву “Біяграфічны”. З дапамогай інтернету удзельнікі павінны былі выканаць заданне па біяграфіі паэта.
На наступным этапе удзельнікі квеста мусілі разгадаць філворд.
На трэцім этапе, які меў назву “Фотаробат”, каманды павінны былі ўзгадаць уласныя імёны герояў твора Янкі Купалы.
На наступным этапе удзельнікі квесту павінны былі праявіць не толькі эрудыцыю, але і назіральнасць – іхчакалі складаныя рэбусы.
Этап “Музычны” увогуле нікога не пакінуў раўнадушным – гукі вершаў Купалы самі па сабе музыка!
Перамагло як звычайна, сяброўства! Бо ў кожнага, калі размова ідзе пра Янку Купалу, заўсёды знайдуцца свае асабістыя шчырыя словы.

поделиться в:
Шрифт
Тема
Шрифт
Межбуквенное расстояние
Изображения