Фотачэлендж “#Што_сэрцу_міла”
01.12.2022Ці адуваеце вы, якая прыгожая наша мова? Кожны гук – смаката. Вымаві слова і што адчуеш ты? Асалоду, асалоду роднай мовы…
А калі такія словы ды скласці ў вершаваны радок? Такое можа здейсніць толькі сапраўдны майстра, напрыклад, такі, як наш славуты зямляк Янка Купала! Менавіта яго творчасці і быў прысвечаны фотачэлендж “#Што_сэрцу_міла”. Навучэнцы нашай школы чыталі вершы Янкі Купалы, а потым рабілі свае фотаздымкі – ілюстрацыі да радкоў, якія ім найбольш спадабаліся.
Канцэпцыя конкура – не проста убачыць, але адчуць прыгажосць навакольнага свету, роднай мовы, суаднесці гэта з радкамі класіка, але і умець падзяліцца сваімі пачуццямі з іншымі.
Чэлендж імгненна знайшоў водгук сярод вучняў, фотаздымкаў было вельмі шмат, таму журы прыйшлося нялёгка. Але вынікі падведзены.
У узроставай катэгорыі III – IV классы:
I месца – вучні IV “Г” клас
II месца – III “Б” клас
III месца – вучні IV “А” клас
У узроставай катэгорыі V – VIII классы:
I месца – V “В”, V “Г” класы
II месца – VII “Г”, VI “Г” класы
III месца – VII “В”, VII “А” класы
У узроставай катэгорыі IX – XI классы:
I месца – IX“Б” клас
II месца – X “Б”
III месца – IX “Г”
Віншуем нашых пераможцаў!