21 ЛЮТАГА – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
21.02.2022…І ў палацы, і на сцежцы вузкай,
Каб душа магла пачуць душу,
Размаўляй са мной па-беларуску,
Размаўляй па-роднаму, прашу.
Марыя Новікава
Родная мова…
Для беларусаў родная мова заўсёды пачынаецца з песні, калі матуля пела першую ў жыцці калыханку. А хто самы вядомы беларускі пясняр? Ну канешне, Янка Купала! Хто не ведае яго цудоўных, напеўных вершаў?! Нездарма наша установа адукацыі вось ужо шмат год носіць імя славутага беларускага паэта.
Сёння ў нашай школе адбылося адкрыццё марафона, прысвечанага 140-годдзю беларускага песняра “Люблю Купалу сэрцам…”
Вучні ў нацыянальных касцюмах з прыгожымі прывітальнымі словамі звярталіся да ўсіх, хто заходзіў ва ўстанову. Школьнікі прапаноўвалі перакласці словы з рускай мовы на беларускую. Вынікі парадвалі ўсіх: не засталося ніводнага неперакладзенага слова!
На другім паверсе мерапрыемствы былі на любы густ: кожны вучань мог знайсці сабе занятак па душы.
Напрыклад, можна было далучыцца да танцавальнага флэшмобу, можна – адчуць сябе мастаком і прыняць удзел у расфарбоўцы стэнда-маляванкі, а можна было ўспомніць самае прыгожае беларускае слова і падзяліцца ім, размясціўшы яго ў цудоўным стэндзе-сэрцы. Было па-сапраўднаму яскрава, весела і дынамічна.
Вучні пачатковай школы ў рамках адкрыцця марафона змаглі прыняць удзел у квэсце “Сцяжынкмі Купалы”, які арганізавалі і правляі для іх вучні X класа і іх кіраўнік Раманоўская Раіса Міхайлаўна. Узнагароднай для дзяцей сталі салодкія падарункі.
Апошнім акордам марафона стала інтэллектуальная гульня “Смак роднай мовы”, у якой прынялі ўдзел зборныя каманды вчняў VΙΙΙ,ΙX,X класаў і каманда педагогаў.
Прымаючы ўдзел у мерапрыемствах, школьнікі убачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.