Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
24.02.2023З 20.02.2023 па 24.02.2023 у нашай установе адукацыі адбыўся тэматычны тыдзень беларускай мовы і літаратуры, асноўная мэта якога – павышэнне цікавасці вучняў да вывучэння роднай мовы.
Задачы тыдня:
1. стварыць умовы для маральнага, інтэлектуальнага і эмацыянальнага самавыражэння вучняў;
2. павышаць цікавасць вучняў да вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры, да спасзнання рэчаіснасці праз прызму беларускай мовы;
3. выявіць адораных і высокаматываваных вучняў.
Пры правядзенні тыдня беларускай мовы і літаратуры педагогі ўлічвалі ўзроставыя асаблівасці школьнікаў, іх інтарэсы і пажаданні, індывідуальныя схільнасці і здольнасці, стараліся выкарыстоўваць розныя формы і метады вучэбнай дзейнасці, удала спалучалі калектыўныя і індывідуальныя формы работы з апорай на дыферэнцыяцыю. Для актывізацыі разумовай дзейнасці на мерапрыемствах выкарыстоўваліся гульні, конкурсы з ужываннем ІКТ. Адкрытыя мерапрыемствы сталі добрай магчымасцю прадэманстраваць уменне, майстэрства не толькі навучэнцаў, але і іх настаўнікаў.
У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава “Роднай мовы пералівы”, якая дзейнічала на працягу тыдня.
У першы дзень, 20 лютага, ярка і маляўніча было праведзена адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры: была арганізавана акцыя «Размаўляем па-беларуску». Было прыемна чуць на ўсіх паверхах школы цудоўную, мілагучную, смакавітую беларускую мову!
21 лютага, Дзень роднай мовы, запоўніца надоўга як вучням, так і педагогам. У гэты дзень адбылося закрыццё Купала-Фэста – фестываля, прыўрочанага да 140-годдзя з дня нараджээння беларускага песняра Янкі Купалы. На пачатку дня навучэнцаў чакалі “Ранішнія завітанкі”, калі кожны меў магчымасць выказаць добрыя і шчырыя пажаданні адзін аднаму на роднай мове і атрымаць у падарунак эмблему “Купала-ФЭСТу”. На кожным перапынку навучэнцы актыўна прымалі ўдзел у гульнёвых праграмах (“Гульні.BY”, “Вясёлы карагод”, “Рускай мове даём разгрузку – размаўляем па-беларуску!”, “Крочым разам з роднай мовай”), у майстар класе “Саламяныя карункі”. Пашырылі свае веды пра прадметы быту, нацыянальнае адзенне беларусаў, дзякуючы інтэлектуальнай гульні “Крыніцы роднай мовы”. І завяршылася ўсё ўрачыстым канцэртам у якім прынялі ўдзел: лаўрэат і дыпламант рэспубліканскіх конкурсаў, салістка ўзорнапаказальнага аркестра ўнутраных войскаў Рэспублікі Беларусь Кацярына Паўловіч; танцавальны калектыў “Купалінка” дзяржаўнай установы адукацыі “Радашковіцкая сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” пад кіраўніцтвам Жанны Жалінскай; вакальны ансамбль “Фіеста ” дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №10 г.Маладзечна; інструментальны ансамбль “Маладзечанскія Дударыкі” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №14 г.Маладзечна” пад кіраўніцтвам Сяргея Ярука, дзяржаўная ўстанова "Дзіцячы цэнтр культуры "Расток" творчы гурт “Талака”; танцавальны калектыў “Серпантын”, вакальны гурт “Чысты гук”, дзе навучэнцы атрымалі дыпломы за ўдзел на працягу года ў Купала-ФЭСЦе “Люблю Купалу сэрцам…”.
22 лютага для нашых пяціклашак адбылася інтэлектуальная гульня “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў”. Шмат станоўчых эмоцый атрымалі дзеці ад мерапрыемства, яно прайшло ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы. А вучняў X – XI класаў чакаў інтэлектуальны рынг “Свая ігра”. Вучні цікавіліся багатай і змястоўнай літаратурнай творчасцю, традыцыямі і абрадамі продкаў – спадчынай, якая ніколі не страціць гуманістычнай і эстэтычнай каштоўнасці.
23 лютага вучняў чакала гульня “Залацінкі роднай мовы”, якая паказала, як умеюць разгадваць крыжаванкі, рэбусы, а таксама перакладаць словы з рускай мовы на беларускую, як ведаюць фразеалагізмы навучэнцы VII класаў. А вучні IV класаў зладзілі філалагічную вандроўку “Падарожжа ў краіну словў”. У ходзе мерапрыемста дзеці развівалі свае творчае мысленне, вуснае маўленне, узбагачалі свой слоўнікавы запас, далучаліся да багатай мастацкай спадчыны беларускага народа. Шмат станоўчых эмоцый атрымалі вучні III класаў ад мерапрыемства “Сваімі словамі”.На працягу гульні яны паказалі не толькі свае веды, але і праявілі кемлівасць і кемлівасць.
24 лютага, у апошні дзень тэматычнага тыдня, для вучняў VIII – IX классаў была праведзена гульня “Размаўляем па-беларуску”. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы. А вучні VI класаў са сваім настаўнікам адправіліся ў гульнёвае падарожжа “Усяму пачатак родная мова”.
Тыдзень выдаўся насычаны і незвычайны. Вучні прадэманстравалі свае веды па беларускай мове і літаратуры, яны змаглі раскрыцца і рэалізаваць свае творчыя магчымасці, а таксама паказаць камунікабельнасць і ўменне супрацоўнічаць з аднагодкамі Хочацца падзякаваць настаўнікам пачатковай школы, беларускай мовы і літаратуры за арганізацыю і творчы падыход у правядзенні тыдня беларускай мовы і літаратуры.