Раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

07.05.2024

З мэтай развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», прысвечанага Году якасці. Конкурс праходзіў з 15 па 30 красавіка 2024 года ў завочнай форме.
Конкурс юных чытальнікаў праводзіўся сярод вучняў наступных узроставых катэгорый: 1-я ўзроставая катэгорыя (1-4 класы), 2-я ўзроставая катэгорыя (5-6 класы), 3-я ўзроставая катэгорыя (7-8 класы), 4-я ўзроставая катэгорыя (9-10 класы). Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 68 вучняў з 26 устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Маладзечанскага раёна.
Пераможцамі конкурсу юных чытальнікаў сталі вучні і нашай школы:
1-я ўзроставая катэгорыя:
2 месца – Аланцэвіч Ангеліна, ДУА «Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы» (настаўнік Сушко Святлана Іванаўна)
2-я ўзроставая катэгорыя:
1 месца – Будзіч Захар, ДУА «Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы» (настаўнік Ліс Інеса Анатольеўна)
3-я ўзроставая катэгорыя:
2 месца – Вяршыцкая Анастасія, ДУА «Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы» (настаўнік Новік Алена Валерь’еўна)
4-я ўзроставая катэгорыя:
3 месца –- Кішкель Віялета, ДУА «Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы» (настаўнік Новік Алена Валерь’еўна)
Віншуем пераможцаў раённага конкурсу! Будзічу Захару, вучню VI “Г” класа, і яго настаўніку Ліс І.А. жадаем перамогі ў абласным этапе!